Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь у час старшынства ў ЕАЭС зробіць максімум для далейшага развіцця саюза - Румас

Эканоміка 25.10.2019 | 19:24
У час пасяджэння
У час пасяджэння

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у час старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе зробіць максімум для далейшага развіцця ЕАЭС, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Улічваючы той факт, што ў бягучым годзе гэта апошняе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета, хацеў бы падзякаваць Арменіі за прафесійны і адказны падыход да справы старшынства ў органах ЕАЭС і запэўніць, што ў наступным годзе, прымаючы гэту эстафету, Беларусь з поўнай мерай адказнасці паставіцца да выканання функцый, якія пераходзяць да яе, і зробіць максімум магчымага для далейшага паступальнага развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, у бягучым годзе на ўзроўні кіраўнікоў урадаў ЕАЭС вёўся грунтоўны дыялог, дзе адкрыта і максімальна канкрэтна абмяркоўваліся самыя складаныя пытанні.

Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу, што асобае месца ў развіцці еўразійскай інтэграцыі займае міжнароднае супрацоўніцтва. У сувязі з гэтым ён адзначыў праведзенае сёння падпісанне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Сербіяй. На яго думку, гэты дакумент з'яўляецца добрым прыкладам выбудоўвання ўзаемадзеяння.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.