Фота з архіва
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшы час наладзіць пастаўкі ялавічыны на рынак В'етнама. Аб гэтым расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як растлумачыў міністр, цяпер Беларусь пастаўляе ў В'етнам малочную прадукцыю, сухія малочныя прадукты. Асаблівым попытам карыстаецца неразведзенае малако, упакаванае ў тэтрапак.
"У цэлым экспарт харчовых тавараў за мінулы год склаў крыху больш за $6 млн. Мы адзначаем дадатную дынаміку да ўзроўню мінулага года", - сказаў міністр, дадаўшы, што такая дынаміка захоўваецца і ў першым квартале бягучага года.
Для выбудоўвання далейшага ўзаемадзеяння дэлегацыя беларускіх спецыялістаў наведвала В'етнам. "Былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці ў частцы паставак ялавічыны на ранак В'етнама. Прайшлі доўгі шлях, в'етнамскі бок пацвердзіў ужо нашай краіне ветэрынарныя сертыфікаты, па якіх мы будзем пастаўляць нашу прадукцыю. Засталося ўдакладніць пэўныя дакументы, і ў бліжэйшы час мы зможам пастаўляць на рынак В'етнама ялавічыну", - сказаў Юрый Горлаў. Аналагічная работа праводзіцца для атрымання ветэрынарных сертыфікатаў для паставак свініны і мяса птушкі.
Паводле яго слоў, перавагі ў плане харчовых прадуктаў у беларусаў і в'етнамцаў падобныя, таму ўсё, што вырабляецца ў нашай краіне, можа быць экспартавана ў В'етнам. У сваю чаргу Беларусь закупляе ў В'етнама рыс, морапрадукты, фрукты. І імпарт прадуктаў харчавання з В'етнама пакуль перавышае экспарт. "Таму ў гэтай частцы ў нас яшчэ ёсць вялікі рэзерв для таго, каб павялічыць пастаўкі нашай прадукцыі на рынак В'етнама", - адзначыў міністр.-0-