Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 снежня 2021, 12:45

Беларусь у 2022 годзе плануе работу па рэфінансаванні дзярждоўгу з расійскім бокам

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2022 годзе плануе работу па рэфінансаванні дзярждоўгу з расійскім бокам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе выплаты па дзярждоўгу каля Br10 млрд. Яны прырастаюць у параўнанні з гэтым годам на суму амаль Br2 млрд. Гэта планавае пагашэнне. Плануем работу па рэфінансаванні часткі даўгоў з нашымі калегамі з Расіі. Працуем з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Плюс у нас ёсць валютныя астаткі, якія пры неабходнасці будуць задзейнічаны на гэтыя мэты", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Бюджэт на наступны год плануецца з дэфіцытам. "На гэту суму ёсць астаткі з мінулых гадоў. Папярэднія гады мы жылі з прафіцытам, сфарміравалі падушку бяспекі, якая будзе ў выпадку неабходнасці выкарыстана. У бягучым годзе дэфіцыт, які першапачаткова планаваўся на ўзроўні Br4 млрд і потым удакладняўся ў большы бок, цяпер ацэньваецца недзе ў памеры Br2,5 млрд. Гэта значыць, тыя астаткі, якія мы планавалі задзейнічаць у бягучым годзе, будуць захаваны, будзем іх выкарыстоўваць у наступным у выпадку неабходнасці", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, усе расходы, акрамя сацыяльных выплат, у праекце бюджэту на наступны год пакуль планава абмежаваны. "Такі падыход мы прымяняем практычна штогадова. З'явяцца дадатковыя крыніцы даходаў - будзем іх размяркоўваць", - дадаў Юрый Селіверстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі