Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лютага 2018, 18:14

Беларусь у 2017 годзе павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 21,7 працэнта

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2017 годзе павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 21,7 працэнта да $36,435 млрд у параўнанні з 2016-м. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаўся ў суме $72,807 млрд, што на 21,5 працэнта больш, чым у 2016 годзе. У тым ліку экспарт склаў $36,435 млрд (рост на 21,7 працэнта), імпарт - $36,372 млрд (рост на 21,2 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $63,2 млн.

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 23,6 працэнта да $60,227 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 24 працэнты да $28,651 млрд, імпарт - на 23,3 працэнта да $31,575 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $2,923 млрд.

Знешнегандлёвы абарот паслуг адзначаны на ўзроўні $12,58 млрд (112,1 працэнта да ўзроўню 2016 года). Экспарт паслуг склаў $7,783 млрд (113,9 працэнта), імпарт - $4,796 млрд (109,3 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае на ўзроўні $2,986 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі