Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 кастрычніка 2022, 15:13

Беларусь стане краінай-партнёрам міжнароднай прамысловай выстаўкі "Інапрам" у 2023 годзе

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стане краінай - партнёрам міжнароднай прамысловай выстаўкі "Інапрам" у 2023 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве прамысловасці.

Адносіны паміж Расіяй і Беларуссю традыцыйна развіваюцца ў духу добрасуседства і стратэгічнага партнёрства. Актыўны і канструктыўны дыялог падтрымліваецца адразу ў некалькіх плоскасцях - і на двухбаковым трэку, і ў рамках Саюзнай дзяржавы, і на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Рэалізуецца шэраг буйных узаемавыгадных праектаў у ключавых сферах прамысловасці - аўтамабілебудаванне, радыёэлектроніка, лёгкая прамысловасць, сельгасмашынабудаванне і інш.

Удзел Беларусі ў якасці краіны-партнёра ў "Інапраме" паслужыць дадатковым моцным стымулам для пашырэння прамыслова-тэхналагічнай кааперацыі паміж дзвюма дзяржавамі.

Трынаццатая выстаўка "Інапрам" пройдзе 10-13 ліпеня 2023 года ў МВЦ "Екацярынбург-ЭКСПА". На выстаўцы будуць прадстаўлены актуальныя тэхналогіі ў галіне аўтаматызацыі вытворчасці, вытворчасці кампанентаў, транспартнага машынабудавання, тэхналогій для гарадоў і іншых перспектыўных напрамкаў прамысловасці.

У "Інапраме" штогод прымаюць удзел больш за 600 кампаній-экспанентаў, каля 40 тыс. наведвальнікаў. Дзелавая праграма традыцыйна ўключае ў сябе больш за 100 мерапрыемстваў: круглых сталоў і дыскусій з удзелам кіраўнікоў кампаній - ключавых прамысловых ігракоў, буйнейшых міжнародных галіновых асацыяцый і профільных дзяржаўных інстытутаў.

У 2022 годзе краінай-партнёрам "Інапрама" выступіў Казахстан, у 2021 годзе - Італія, мінулыя гады гэты статус мелі Турцыя, Рэспубліка Карэя, Японія, Індыя, Кітай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі