Сцяг Пятніца, 10 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 студзеня 2025, 15:43

Беларусь рыхтуецца выпусціць доследна-прамысловую партыю электрамабіляў

Фота з архіва
Фота з архіва
9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рыхтуецца выпусціць доследна-прамысловую партыю электрамабіляў. Гэта будзе красовер Belgee Х50 з прыстаўкай Е, паведаміў у час круглага стала ў часопісе "Экономика Беларуси" намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук" Аляксандр Бялевіч.

Працэс стварэння айчыннага электрамабіля знаходзіцца на завяршальнай стадыі. У праекце ўдзельнічаюць "Магілёўліфтмаш", наваполацкі "Вымяральнік", Першая акумулятарная кампанія (робіць батарэю), аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН і "БЕЛДЖЫ" (фінішная зборка). Канструктарская дакументацыя перададзена на заводы, прадпрыемствы выпусцілі кампанентную базу.

"Калі электрамабіль, які прадставілі грамадскасці ў студзені 2024 года, збіраўся, каб прадэманстраваць магчымасці, то цяпер стаіць задача палічыць, колькі ён будзе каштаваць ва ўмовах серыйнай вытворчасці. Уся канструкцыя беларуская, мікраэлектроніка куплёная, ячэйкі для батарэі - кітайскія, метал - расійскі. Батарэя, рухавік, інвертар, камутацыйны модуль, электроніка - айчынныя. У прынцыпе, можна сказаць, што электрамабіль беларускі па ўзроўні дабаўленай вартасці", - удакладніў Аляксандр Бялевіч.

У доследна-прамысловай партыі пяць аўто. Па выніках тэхніка-эканамічнай ацэнкі стаіць задача ў 2025 годзе наладзіць серыйную вытворчасць. Яна павінна быць акупнай.

"Унікальнасць беларускага электрамабіля якраз у тых кампанентах, якія мы распрацавалі, а не ў кузаве і дэталях падвескі. Хацелася б верыць, што ЕХ50 выйдзе на акупнасць," - сказаў Аляксандр Бялевіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі