Фота brrb.by
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь развівае экспарт трактаракамплектаў на Кубу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Банка развіцця.
У гэтым годзе пры фінансавай падтрымцы Банка развіцця праведзена першая ў гісторыі ўзаемаадносін Беларусі і Кубы пастаўка трактаракамплектаў BELARUS. "Прадукцыя айчыннай прамысловасці для патрэб сельскай гаспадаркі лацінаамерыканскай краіны пастаўлялася і раней, але ў сабраным выглядзе. Рэалізацыя гэтага пілотнага праекта дала магчымасць выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва і паглыбіць інтэграцыю ў эканамічных адносінах дзвюх краін", - адзначылі ў прэс-службе.
Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс, наведваючы прадпрыемства "Завод герояў 26 ліпеня" ў горадзе Альгін, даў высокую ацэнку першаму праекту зборкі трактароў BELARUS. Сельскагаспадарчая тэхніка будзе дапамагаць аграрыям умацоўваць харчовую бяспеку краіны і дабрабыт кубінскага народа.
Учора ў Банку развіцця адбылася сустрэча старшыні праўлення Сяргея Сталярчука і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кубы ў Беларусі Санцьяга Перэса Бенітэса. Бакі абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі.
"У Беларусі і Кубы на аснове раўнапраўя і павагі інтарэсаў адзін аднаго склалася стратэгічнае партнёрства. Нашы краіны маюць вялікі патэнцыял для нарошчвання двухбаковага ўзаемадзеяння. Куба зацікаўлена ў прадукцыі нашай харчовай і сельскагаспадарчай прамысловасці. Таму Банк развіцця сумесна з айчыннымі вытворцамі прадоўжыць актыўную работу для задавальнення такога попыту і ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін", - сказаў на сустрэчы Сяргей Сталярчук.
Банк развіцця сумесна з Мінскім трактарным заводам і кубінскімі калегамі перайшлі да рэалізацыі другога праекта па фінансаванні пастаўкі беларускіх трактаракамплектаў, трактароў і запасных частак для патрэб сельскай гаспадаркі Кубы.-0-