Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 сакавіка 2020, 16:11

Беларусь размесціць еўрабонды на працягу 2020 года з улікам сітуацыі на рынку - Мінфін

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь размесціць еўрабонды на працягу 2020 года з улікам сітуацыі на рынку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

"Роўд-шоу ў ЗША і Лондане прайшло. Здзелка адбудзецца на працягу 2020 года з улікам рыначных умоў (як і было ўказана ў аб'яве Мінфіна 27 лютага)", - адзначылі ў прэс-службе.

Беларусь 27 лютага паведаміла аб пачатку правядзення з 2 сакавіка сустрэч з патэнцыяльнымі інвестарамі ў рамках здзелкі па размяшчэнні новых выпускаў еўрааблігацый.

Раней міністр фінансаў Максім Ермаловіч паведамляў, што Мінфін Беларусі будзе тэхнічна гатовы да размяшчэння еўрабондаў у I квартале 2020 года. Што датычыцца аб'ёмаў размяшчэння, то Мінфін арыентуецца на закладзены ў бюджэце аб'ём размяшчэння дзяржаблігацый на знешнім рынку $1 млрд 350 млн за вылікам планавых пазык на расійскім рынку. "Мы арыентуемся на $1-1,2 млрд, але ўсё будзе вызначацца станам рынку і стаўкамі, альтэрнатывамі прыцягнення рэсурсаў, у залежнасці ад гэтага будзем прымаць рашэнне па аб'ёмах", - растлумачыў Максім Ермаловіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі