ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2018, 09:43

Беларусь разлічвае падпісаць пагадненні з Кітаем па 160 праектах на лістападаўскай выстаўцы ў Шанхаі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае падпісаць пагадненні з Кітаем па 160 праектах на лістападаўскай выстаўцы ў Шанхаі, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, паведамляе БЕЛТА.

"Мы атрымалі гэтымі днямі адказ Міністэрства камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі па 160 праектах, пагадненні па якіх мы падпішам на Шанхайскай выстаўцы ў лістападзе. Патэнцыяльна гэтыя 160 праектаў могуць быць інвесціраваны кітайскім бокам і развівацца ў нашай краіне", - сказаў міністр.

Як адзначыў Уладзімір Зіноўскі, размова ідзе не толькі аб фінансавых укладаннях у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, але і аб рэалізацыі інвестыцыйных прапаноў у рэгіёнах. "Ёсць усе шанцы для таго, каб развівацца не за кошт крэдытных рэсурсаў, а за кошт інвестыцый Кітайскай Народнай Рэспублікі", - дадаў ён.

Цяпер Міністэрства эканомікі рыхтуе план індустрыялізацыі, які будзе ўключаць 1,7 тыс. інвестпраектаў - прапановы райвыканкамаў, аблвыканкамаў, міністэрстваў. "Самае галоўнае - знаходзіць інвестыцыі ў гэтыя прадпрыемствы", - падкрэсліў міністр.

Рэалізацыя праектаў дасць магчымасць развіваць у Беларусі такія сферы, як ІТ-тэхналогіі, робататэхніка, біятэхналогіі, медыцына. "Ёсць шэраг новых напрамкаў, дзе мы маглі б пашырыць свой удзел, уключаючы малы бізнес", - адзначыў Уладзімір Зіноўскі.

Як паведамлялася, першая кітайская Міжнародная выстаўка імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo ("Імпарт ЭКСПА") пройдзе 5-10 лістапада 2018 года ў Шанхаі і стане маштабным мерапрыемствам, у якім змогуць прыняць удзел усе краіны свету. Агульная плошча выстаўкі - каля 240 тыс. кв.м, з іх 30 тыс. кв.м выдзелена пад нацыяльныя павільёны. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства камерцыі КНР і Народны ўрад Шанхая пры падтрымцы Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі