Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 студзеня 2019, 13:38

Беларусь разлічвае на рост канкурэнтаздольнасці малочнай прадукцыі са змяненнем тэхрэгламенту ЕАЭС

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання разлічвае на рост канкурэнтаздольнасці беларускай малочнай прадукцыі ў сувязі са зяненнямі ў тэхрэгламент ЕАЭС "Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі", якім уведзены новыя патрабаванні да маркіроўкі прадукцыі з заменнікам малочнага тлушчу. Пераходны перыяд па ўступленні ў сілу змяненняў завяршыўся 16 студзеня 2019 года, паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Кірыл Глушчанка сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мінсельгасхарч быў адным з асноўных ініцыятараў распрацоўкі гэтага змянення тэхрэгламенту. Яно дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць нашай беларускай прадукцыі, асноўная частка якой вырабляецца з натуральнай сыравіны", - адзначыў Кірыл Глушчанка.

Прадстаўнік Мінсельгасхарча ўдакладніў, што ў 2018 годзе ў Беларусі было выраблена ўсяго 829 т малаказмяшчальнай прадукцыі з заменнікам малочнага тлушчу - гэта 0,01 працэнта ад агульнага аб'ёму вытворчасці.

"Чаму добрае гэта змяненне: спажывец, прыходзячы ў гандлёвую сетку і гледзячы на паліцу з малаком, адразу можа ацаніць, якая гэта прадукцыя, што знаходзіцца ў яе саставе, і зрабіць усвядомлены выбар", - лічыць Кірыл Глушчанка.

Якасць беларускай малочнай прадукцыі пацвярджаюць і маніторынгі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні. Як паведаміла намеснік гендырэктара цэнтра Алена Маргунова, у верасні - снежні 2018 года былі даследаваны 182 узоры натуральнамалочнай прадукцыі (тварог, малако, кісламалочныя прадукты), 280 узораў сыроў, 160 узораў сметанковага масла, 208 узораў сухіх малочных прадуктаў, 144 узоры малочных згушчаных і канцэнтраваных кансерваў. У даследаванні ўдзельнічала прадукцыя ўсіх прадпрыемстваў малочнай галіны. "Устаноўлена, што ў гэтых узорах не выяўлена прадукцыі з заменнікамі малочнага тлушчу. Па ўсіх заяўленых паказчыках якасці прадукцыя адпавядала патрабаванням тэхнічнага рэгламенту "Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі", усе паказчыкі былі ў адпаведнасці з нормамі", - расказала Алена Маргунова.

16 студзеня 2019 года завяршыўся пераходны перыяд па ўступленні ў сілу змяненняў у тэхрэгламент ЕАЭС "Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі", што быў адведзены вытворцам малочных тавараў, у саставе якіх ёсць раслінны тлушч, для змены ўпакоўкі і афармлення новых дэкларацый аб адпаведнасці на прадукцыю са змененымі назвамі і маркіроўкай. Паводле даных Еўразійскай эканамічнай камісіі, з 16 студзеня вытворцы малаказмяшчальных прадуктаў краін ЕАЭС з заменнікам малочнага тлушчу павінны размяшчаць на ўпакоўцы інфармацыю аб прысутнасці алею.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі