Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2018, 18:28

Беларусь разлічвае на новыя кантракты па пастаўках тэхнікі ў Судан - Румас

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае заключыць новыя кантракты па пастаўках тэхнікі ў Судан, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з паслом Судана ў Беларусі Нурам аль-Даіемам Абд аль-Гадзірам Хамадам аль-Ніелам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Судан пастаўлены першыя партыі трактароў, збожжаўборачных камбайнаў, сельскагаспадарчай тэхнікі "Бабруйскаграмаша" і "Лідсельмаша", адноўлены пастаўкі грузавых аўтамабіляў МАЗ. Я хацеў бы пачуць ад вас, як гэта тэхніка працуе ў гарачых умовах Судана. Сёння вядуцца перагаворы аб падрыхтоўцы кантракта на куплю дарожна-будаўнічай тэхнікі "Амкадора", ёсць напрацоўкі па іншых напрамках - мы сёння павінны іх абмеркаваць, каб зразумець, якія намаганні нам трэба прыкласці для заключэння гэтых кантрактаў", - сказаў Сяргей Румас. Ён таксама прапанаваў абмеркаваць, як развіваецца праект па здабычы золата ў Судане.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што прэзідэнты Беларусі і Судана паставілі сур'ёзныя задачы ўрадам па развіцці гандлёва-эканамічных адносін. "У нас падпісана дарожная карта, некаторыя яе мерапрыемствы ўжо выконваюцца. Мне хацелася б абмеркаваць сёння з вамі, што мы павінны зрабіць яшчэ, каб гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі развівалася больш інтэнсіўна", - дадаў ён.

Кіраўнік урада выказаў гатоўнасць абмеркаваць прапановы пасла па развіцці беларуска-суданскіх адносін. "Спадзяюся, што ў час вашай дзейнасці ў Беларусі вы зможаце пераканацца ў тым, які патэнцыял наша краіна мае ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і культуры", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

Нур аль-Даіем Абд аль-Гадзір Хамад аль-Ніел заявіў, што прэм'ер-міністр Судана пацвярджае гатоўнасць і намер сумеснымі намаганнямі развіваць беларуска-суданскія адносіны, а таксама выказвае задавальненне ходам прапрацоўкі новых кантрактаў і нядаўнім заключэннем ужо ўзгодненых. Пасол таксама ад імя суданскага ўрада перадаў удзячнасць за садзейнічанне Банка развіцця ў фінансаванні сумесных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі