Сцяг Чацвер, 23 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2025, 18:07

Беларусь разлічвае далучыцца да Новага банка развіцця БРІКС

Фота МЗС
Фота МЗС
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Новага банка развіцця БРІКС у Шанхаі (КНР) адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Лукашэвічам з прэзідэнтам Новага банка развіцця БРІКС Дзілмай Русеф. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства фінансаў Беларусі і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця фінансавых механізмаў у рамках БРІКС, а таксама перспектывы далучэння Беларусі да Новага банка развіцця БРІКС.

Сяргей Лукашэвіч таксама наведаў Усходне-Кітайскі педагагічны ўніверсітэт, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам установы, азнаёміўся з работай Цэнтра даследаванняў Беларусі пры ўніверсітэце, а таксама абмеркаваў пытанні ўзаемадзеяння Цэнтра з беларускімі арганізацыямі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі