Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2019, 10:03

Беларусь разлічвае да канца лета падпісаць вялікі кантракт на пастаўку БелАЗаў у Індыю

23 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае да канца лета падпісаць вялікі кантракт на пастаўку самазвалаў БелАЗ у Індыю. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі, Бангладэш, Непале і Шры-Ланцы (па сумяшчальніцтве) Андрэй Ржавускі.

"У бягучым годзе ўдалося выйграць два тэндары на пастаўку ў Індыю вялікай колькасці БелАЗаў - такое адбылося ўпершыню за апошнія 7 гадоў. Размова ідзе аб самазвалах грузападымальнасцю 130 і 240 т", - расказаў ён.

Рашэнне аб перамозе ў тэндары было аб'яўлена яшчэ ў пачатку года. "Але ў сувязі з парламенцкімі выбарамі, якія стартавалі ў красавіку ў Індыі, узгадненне і падпісанне кантракта было адкладзена з-за ўвядзення "кодэкса паводзін", калі ніхто з высокіх службовых асоб не мог ставіць свой подпіс пад дакументамі, - растлумачыў пасол. - Выбары завяршыліся, вярнулася нармальнае палітычнае і эканамічнае жыццё ў краіне. Адпаведна пайшла работа па кантрактах. На гэты момант усе юрыдычныя падставы для падпісання кантракта ёсць. Чакаем узгаднення самога тэксту і падпісання. Спадзяюся, прадстаўнікі БелАЗа ў жніўні прыедуць у Індыю і падпішуць усе дакументы".

Канкрэтную суму і дэталі кантракта Андрэй Ржавускі не назваў, спасылаючыся на камерцыйную тайну. Вядома толькі, што прадугледжваецца пастаўка на працягу 2-3 гадоў тэхнікі, а таксама запчастак і расходных матэрыялаў да яе. А перыяд абслугоўвання гэтай тэхнікі па кантракце складзе 8 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі