Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 красавіка 2020, 11:29

Беларусь разлічвае атрымаць у красавіку 2 млн т нафты па цане каля $4 за бараль

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае атрымаць 2 млн т расійскай нафты па цане каля $4 за бараль. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння, думаю, "Белнафтахім" завершыць перагаворы з расійскімі кампаніямі аб пастаўках нафты на красавік. Мы разлічваем атрымаць 2 млн т", - праінфармаваў прэм'ер.

Сяргей Румас падкрэсліў, што пастаўкі будуць ажыццяўляцца без прэмій. "Жорсткая і паслядоўная ўстаноўка кіраўніка дзяржавы аб куплі расійскай нафты без прэміі ў цане вытрымліваецца ўрадам. Вынікам гэтай пазіцыі з'яўляецца цана, па якой мы будзем купляць нафту ў красавіку з Расійскай Федэрацыі - каля $4 за бараль", - сказаў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі