Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 жніўня 2017, 16:36

Беларусь разлічвае атрымаць больш за 8 млн т збожжа

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае атрымаць больш за 8 млн т збожжавых без кукурузы, заявіў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Збожжавых і зернебабовых у мінулым годзе сельгаспрадпрыемствы атрымалі 7,012 тыс. т. У бягучым годзе мы чакаем атрымаць каля 7,8 млн. У цэлым з усіх катэгорый гаспадарак - і сельгасарганізацый, і малых фермерскіх, і насельніцтва - чакаем больш за 8 млн т збожжа. Гэта без кукурузы", - паведаміў Уладзімір Гракун.

Ён расказаў, што ў бягучым годзе кукуруза пад зерне пасеяна на плошчы ў 156 тыс. га. "У мінулым годзе мы атрымалі 700 тыс. т збожжа кукурузы. У гэтым будзе не менш", - заявіў намеснік міністра.

Паводле слоў Уладзіміра Гракуна, першы ўкос траў аграрыяў не парадаваў, аднак другі і трэці ўкосы сітуацыю выраўноўваюць. "З 8 млн 540 тыс. т кармавых адзінак у нас нарыхтавана 41,4 працэнта. Сенажу са шматгадовых траў нарыхтавана 87 працэнтаў ад неабходнага. Завяршаецца другі ўкос, трэці ўкос - даюцца ўсе магчымасці для таго, каб мы выканалі пастаўленую задачу. Сенажу нам трэба 12,5 млн т кармавых адзінак", - рэзюмаваў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі