Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 студзеня 2019, 13:52

Беларусь разам з Сусветным банкам падрыхтуе дарожную карту структурных рэформ

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група па арганізацыі сумеснай работы з Сусветным банкам для падрыхтоўкі дакумента "Дарожная карта структурных рэформ у Рэспубліцы Беларусь" створана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ад 11 студзеня 2019 года нумар 8р. Яе кіраўніком назначаны намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Па выніках сумеснай работы з Сусветным банкам рабочай групе неабходна ўнесці ў Савет Міністраў падрыхтаваны дакумент "Дарожная карта структурных рэформ у Рэспубліцы Беларусь".

Рабочая група можа пры неабходнасці прыцягваць да работы па падрыхтоўцы дакумента кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, іншых арганізацый са згоды іх кіраўнікоў.

Арганізацыйным забеспячэннем дзейнасці рабочай групы будзе займацца Міністэрства эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі