Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 студзеня 2020, 15:16

Беларусь прыкладзе ўсе намаганні для далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі - Румас

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыкладзе ўсе намаганні для далейшага паступальнага развіцця еўразійскай інтэграцыі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Беларусь з 1 студзеня прыняла на сябе старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза. "Хачу запэўніць усіх прысутных, што беларускі бок мае намер прыкласці ўсе намаганні для далейшага паступальнага развіцця еўразійскай інтэграцыі", - падкрэсліў кіраўнік урада.

У першую чаргу ўвага будзе засяроджана на рабоце па ўстараненні бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў на рынках ЕАЭС, а таксама на прадухіленні магчымасці ўзнікнення новых відаў перашкод. Адным з інструментаў дасягнення гэтай мэты, паводле слоў Сяргея Румаса, з'яўляецца ўзмацненне наднацыянальнай кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі, перш за ўсё ў такіх сферах, як тэхнічнае рэгуляванне, прымяненне санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер, ажыццяўленне дзяржзакупак, прадастаўленне субсідый.

"Мы па-ранейшаму настойваем на неабходнасці ўсталявання дазвольнага парадку ўвядзення нацыянальных абмежавальных мер, які прадугледжвае іх папярэдні разгляд органамі саюза, - адзначыў Сяргей Румас. - Устараненне перадумоў да прыняцця нацыянальных прававых актаў, якія ідуць уразрэз з мэтамі саюза і ствараюць перашкоды ва ўзаемным гандлі, мы звязваем таксама з пераходам да адзінай палітыкі ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і іншых".

Вырашэнню гэтых задач, паводле слоў прэм'ера, будуць садзейнічаць стварэнне адзінай лічбавай платформы тэхнічнага рэгулявання і інфраструктуры якасці ЕАЭС, лічбавага асяроддзя для распрацоўкі стандартаў, пераход на электронныя формы дазвольных дакументаў, а таксама ўстанаўленне механізма арбітражнай ацэнкі для вырашэння спрэчных пытанняў.

Важнае месца ў час старшынства Беларусі ў органах ЕАЭС зойме работа па інкарпараванні ЕАЭС у сістэму міжнародных адносін, актывізацыі супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і аб'яднаннямі, а таксама па спалучэнні інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы.

Прэм'ер-міністр прапанаваў пачаць рэалізацыю сумесных праектаў па вывядзенні тавараў і паслуг ЕАЭС на замежныя рынкі, актывізаваць намаганні па сумесным развіцці транспартна-лагістычнай інфраструктуры, уключаючы эфектыўны ўдзел у праектах ініцыятывы "Пояс і шлях".

Сяргей Румас заклікаў бакі да канструктыўнага ўзаемадзеяння і выказаў надзею на дасягненне сумеснымі намаганнямі сапраўды важных і эфектыўных вынікаў развіцця ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі