Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 красавіка 2024, 18:26

Беларусь прапрацоўвае стварэнне зборачных вытворчасцей тэхнікі ў Нікарагуа

Фота el19digital.com
Фота el19digital.com
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапрацоўвае стварэнне зборачных вытворчасцей тэхнікі ў Нікарагуа. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ягораў на сустрэчы з саветнікам прэзідэнта Нікарагуа па інвестыцыях, гандлі і міжнародным супрацоўніцтве Лаўрэана Факунда Мурылья, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Ягораў адзначыў, што актыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Нікарагуа пачалося некалькі гадоў таму, але за кошт інтэнсіўных перагавораў, узаемных візітаў бакам удалося за кароткі час прайсці шлях, які іншыя краіны пераадольваюць дзесяцігоддзямі. "Можна сказаць, што адной пробнай здзелкай па пастаўцы грузавікоў беларускай вытворчасці ў Нікарагуа мы адразу перакрылі папярэднія лічбы экспарту ў 1,5 раза", - дадаў ён.

Паводле яго слоў, гэта пробная здзелка і існуючыя дамоўленасці сведчаць аб тым, што цяперашнія аб'ёмы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва будуць значна павялічаны. "Мы гатовы заявіць, што ўсе дамоўленасці паміж беларускім і нікарагуанскім бокам аб пастаўцы прадукцыі будуць падмацаваны крэдытам з боку Банка развіцця", - падкрэсліў ён.

Таксама Аляксандр Ягораў абзначыў магчымасць стварэння зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі ў Нікарагуа для яе наступнай рэалізацыі ў краінах рэгіёна. Ён праінфармаваў нікарагуанскі бок, што ў Беларусі прайшла вялікая нарада з удзелам Прэзідэнта аб развіцці прамысловасці, на якой кіраўнік дзяржавы адным са стратэгічных напрамкаў вызначыў стварэнне зборачных вытворчасцей у дружалюбных краінах. "Трэба прапрацаваць візіт урадавай дэлегацыі для таго, каб правесці перагаворы з урадам Нікарагуа па пытаннях стварэння такіх вытворчасцей", - прапанаваў ён. На яго думку, гэта дасць магчымасць атрымаць магчымасць дадатковага росту ў частцы экспарту прадукцыі ў іншыя краіны рэгіёна, а таксама зробіць дамоўленасці па пастаўцы беларускай тэхнікі не разавымі, а перманентнымі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама прапанаваў прапрацаваць магчымасць візіту дэлегацыі Нікарагуа ў Беларусь для азнаямлення з тымі вытворчасцямі, якія раней не былі прадстаўлены нікарагуанскаму боку і з'яўляюцца ў пэўнай ступені ўнікальнымі ў свеце.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі