Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2021, 17:26

Беларусь прапрацоўвае стварэнне СП па вытворчасці ветпрэпаратаў у Казахстане

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапрацоўвае стварэнне сумеснага прадпрыемства па вытворчасці ветпрэпаратаў у Казахстане. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На форуме ў Казахстане ў пачатку лістапада былі падпісаны канкрэтныя дагаворы: на праектаванне малочнатаварнага комплексу, на пастаўку беларускага абсталявання для яго ўкамплектавання, на пастаўку племянных жывёл беларускай селекцыі, а таксама на пастаўку мясной і малочнай прадукцыі. Цяпер казахстанская дэлегацыя наведвае Беларусь. Мы пацвердзілі ранейшыя дамоўленасці і паглыбіліся ў далейшую работу па такіх напрамках, як супрацоўніцтва ў сферы аграрнай адукацыі і навукі, селекцыі, ветэрынарыі. Цяпер ідзе прапрацоўка стварэння сумеснага прадпрыемства для выпуску ветэрынарных прэпаратаў і для рынку Казахстана, і для трэціх краін", - сказаў Іван Крупко.

Ён адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана ў сферы АПК развіваецца дынамічна. У студзені - верасні 2021 года экспарт сельгаспрадукцыі ў гэту краіну склаў $219,7 млн, або 107,1 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Казахстан з'яўляецца для Беларусі трэцім імпарцёрам сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання пасля Расіі і КНР. Традыцыйна з Беларусі ў Казахстан пастаўляюцца мясная і малочная прадукцыя, племянная прадукцыя, цукар. З Казахстана ў Беларусь - баваўнянае валакно, агародніна, бахчавыя.

Міністр сельскай гаспадаркі Казахстана Ербол Карашукееў выказаў зацікаўленасць у далейшым нарошчванні ўзаемнага гандлю прадукцыяй АПК. "У нас ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння паставак. Ёсць над чым папрацаваць для актывізацыі прысутнасці як казахстанскай прадукцыі на беларускім рынку, так і беларускай - на рынку Казахстана", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі