Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 сакавіка 2020, 17:18

Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты - Румас

11 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каменціруючы вынікі праведзеных сёння ў Маскве перагавораў са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сапраўды, сітуацыя апошнім часам змянілася, цэны на нафту знізіліся. У сувязі з гэтым беларускі бок прадставіў расійскаму новыя прапановы для нафтавых кампаній, якія расійскі бок прыняў, паабяцаўшы на працягу некалькіх дзён правесці кансультацыі з нафтавымі кампаніямі і даць адказ, - сказаў Сяргей Румас. - На першы погляд, гэтыя прапановы не былі адхілены расійскім бокам. Я думаю, мы рушым наперад па ўрэгуляванні нафтавай спрэчкі".

Разам з тым, Сяргей Румас не стаў канкрэтызаваць сутнасць новых прапаноў. "Я не хацеў бы цяпер гэтыя прапановы агучваць, - адказаў ён на ўдакладняльнае пытанне. - Пачакаем, калі нішы калегі адкажуць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі