Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь прадаўжае работу па пашырэнні доступу сваёй прадукцыі і паслуг на рынак Кітая

Эканоміка 24.04.2019 | 10:24
Кірыл Руды. Фота з архіва
Кірыл Руды. Фота з архіва

24 красавіка, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прадаўжаецца работа над пашырэннем доступу беларускай прадукцыі і паслуг на кітайскі рынак. Аб гэтым у Пекіне расказаў журналістам пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Літаральна за год Кітай змяніў структуру сваёй эканомікі. Цяпер ён расце не за кошт экспарту, вытворчасці, а за кошт унутранага спажывання, якое склала 76 працэнтаў ВУП Кітая. Таму гэта магчымасць для Беларусі, для многіх краін зайсці на гэты рынак. З улікам нашых спрыяльных палітычных адносін мы атрымліваем дазволы раней за іншых. Таму ёсць магчымасць зайсці першымі, паказаць сябе, зарэкамендаваць і далей рухацца на гэтым рынку", - сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, 2018 год быў даволі паспяховым у плане адкрыцця кітайскага рынку для беларускіх тавараў. "У гэтым годзе задача - замацавацца, прайсці далей і павялічыць дабаўленую вартасць продажу нашых тавараў і паслуг на гэтым рынку. Кітай - гэта не толькі вялікі рынак тавараў, але і вельмі вялікі рынак паслуг", - адзначыў Кірыл Руды.

Плануецца ў час цяперашняга візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай, прымеркаванага да правядзення Другога форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях", падпісанне больш як 20 дакументаў. "Адно міжурадавае, шэсць міжведамасных пагадненняў і 13 дакументаў на ўзроўні бізнесу. Міжурадавае пагадненне - паміж міністэрствамі транспарту дзвюх краін - адкрывае рынак паслуг для беларускіх аўтаперавозчыкаў у Кітаі", - растлумачыў дыпламат.

Акрамя таго, у парадку дня інвестыцыйныя пагадненні, у тым ліку звязаныя з правядзеннем шэрага мерапрыемстваў у бягучым годзе. Сярод іх рэгіянальны міжнародны форум у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", які пройдзе 2 ліпеня ў Мінску. "Таксама пагадненні, звязаныя з адкрыццём рынку, допускам беларускай прадукцыі (кармавых дабавак, малочнай і рыбнай прадукцыі), павелічэннем колькасці беларускіх малочных прадпрыемстваў, якія будуць акрэдытаваны на кітайскі рынак", - расказаў Кірыл Руды.

У Пекін з Беларусі прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя, якая ўключае кіраўніцтва міністэрстваў і ведамстваў. Складзены шчыльны графік сустрэч і перагавораў. У тым ліку будуць абмяркоўвацца пытанні па пашырэнні допуску на рынак ялавічыны і мяса птушкі беларускай вытворчасці.

Гаворачы аб узаемадзеянні ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", пасол адзначыў, што ў гэтым плане ёсць два буйнейшыя напрамкі. Першы звязаны з тым, што каля 90 працэнтаў чыгуначных перавозак па маршруце Кітай-Еўропа праходзяць праз Беларусь. Другі - стварэнне і развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень". "Гэта буйнейшы парк, які Кітай будуе. Ён ужо стаў брэндам Шаўковага шляху. І на ўсіх прэзентацыях, калі Кітай гаворыць аб сваёй ініцыятыве, пералічваюцца 5-6 праектаў, у тым ліку гучыць і наш парк. У названых двух напрамках - гандлі і інвестыцыях - ужо мы паказалі першыя рэзультаты за 6 гадоў існавання ініцыятывы "Пояс і шлях", - сказаў Кірыл Руды.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у верасні 2013 года вылучыў ініцыятыву стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху, накіраваную на фарміраванне новага парадку дня міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Ва ўзаемасувязі з ініцыятывай будаўніцтва марскога Шаўковага шляху XXI стагоддзя аб'яднаная канцэпцыя атрымала назву "Пояс і шлях". Пяць прыярытэтаў супрацоўніцтва з краінамі ўздоўж пояса і шляху: палітычная каардынацыя, узаемасувязь інфраструктуры, бесперабойны гандаль, свабода перамяшчэння капіталу і ўмацаванне блізкасці паміж народамі.

Беларусь у ліку першых падтрымала ініцыятыву і прадаўжае актыўна ўдзельнічаць у яе рэалізацыі. Пры гэтым адным з ключавых элементаў з'яўляецца развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень". На гэты час у парку зарэгістравана 43 рэзідэнты (26 - з Кітая, 9 - з Беларусі, па адным - з Германіі, Расіі, ЗША, Аўстрыі, Літвы, а таксама па адным сумесным праекце з расійска-беларускім капіталам, беларуска-кітайска-нямецка-расійскім капіталам, з ізраільска-кіпрска-канадска-швейцарскім капіталам). З пачатку рэалізацыі праекта ў парк інвесціравана больш за $443 млн. Рэалізуюцца праекты ў сферах электронікі і тэлекамунікацый, фармацэўтыкі і біятэхналогій, машынабудавання, новых матэрыялаў, вытворчасці лазернага абсталявання, беспілотных комплексаў.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 25-27 красавіка прыме ўдзел у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях" у Пекіне і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Прымаючы ўдзел у рабоце саміту, прэзідэнт прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю. Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.