Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Беларусь прадаставіць экспартны крэдыт Манголіі на куплю сваёй тэхнікі

Эканоміка 22.04.2019 | 17:49

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Манголія заключылі міжурадавае генеральнае пагадненне аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, якое дасць магчымасць забяспечыць пастаўкі ў Манголію беларускай тэхнікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дакумент падпісаны ў час візіту ў Манголію беларускай дэлегацыі, якую ўзначаліў намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі МТЗ, МАЗ, "Гомсельмаша", "Бабруйскаграмаша", "Магілёўліфтмаша", "Пажснаба" і Банка развіцця.

Члены дэлегацыі правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці, Міністэрства фінансаў, Міністэрства развіцця дарог і транспарту, Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях, мэрыі Улан-Батара, а таксама некалькіх мангольскіх кампаній, зацікаўленых у пастаўках беларускай тэхнікі.

"Прадугледжваецца, што ў бліжэйшыя гады бакі будуць прапрацоўваць пытанні паставак пажарнай, сельскагаспадарчай, камунальнай, дарожна-будаўнічай і дарожна-ўборачнай тэхнікі, пасажырскіх ліфтаў і чыгуначных вагонаў", - паведамілі ў ведамстве.

Бакі таксама ўзгаднілі тэрміны правядзення чарговага пасяджэння беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Яно пройдзе ў чэрвені бягучага года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.