Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 красавіка 2021, 16:51

Беларусь плануе закупіць у Азербайджана 1 млн т нафты ў 2021 годзе

13 красавіка, Баку /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе закупіць у Азербайджана 1 млн т нафты ў 2021 годзе. Аб гэтым расказаў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Азербайджане Андрэй Раўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты год запланаваны адзін мільён. Гэтыя пастаўкі ідуць раўнамерна. На сённяшні дзень пастаўлена ўжо 270 тыс. т. Танкер з 90 тыс. т цяпер у дарозе, рухаецца да месца выгрузкі", - расказаў пасол.

У мінулым годзе, паводле слоў Андрэя Раўкова, Азербайджан паставіў у Беларусь прыкладна 800 тыс. т нафты. І супрацоўніцтва паміж краінамі ў гэтай сферы будзе толькі развівацца, адзначыў дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі