Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2021, 09:03

Беларусь плануе ў 2021 годзе павялічыць экспарт прадуктаў харчавання да $6 млрд

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе ў 2021 годзе павялічыць экспарт прадуктаў харчавання да $6 млрд. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, перадае БЕЛТА.

"У гэтым годзе па экспарце прадуктаў харчавання мы плануем падысці да ўзроўню $6 млрд, у адпаведнасці з нашымі планамі, да 2025 года мы павінны выйсці на экспартныя пастаўкі ў аб'ёме $7 млрд, і рабіць гэта будзем за кошт росту вытворчасці. Напрыклад, у мінулым годзе мы атрымалі 7,8 млн т малака, а да 2025 года плануем атрымліваць 9,2 млн т, мяса ўсіх відаў мы атрымліваем 1,26 млн т - плануем атрымліваць 1,5 млн т да 2025 года. Для гэтага мы прыцягваем як унутраныя інвестыцыі, так і інвестараў збоку", - расказаў намеснік міністра.

Паводле яго інфармацыі, цяпер вядуцца перагаворы з кітайскімі кампаніямі, якія зацікаўлены інвесціраваць у будаўніцтва малочнатаварных ферм і ферм па вытворчасці ялавічыны.

Што датычыцца перспектыўных для Беларусі рынкаў збыту, паводле слоў Аляксея Багданава, айчынным вытворцам прадуктаў харчавання цікавы рынак Азіі на чале з Кітаем. "З Кітаем мы актыўна працуем, і па выніках мінулага года Кітай выйшаў на трэцяе месца сярод усіх пакупнікоў беларускіх прадуктаў харчавання пасля Расіі і Казахстана, абагнаўшы Украіну. Мы хочам у гэтых рэгіёнах не проста нарасціць аб'ёмы паставак, а пашырыць лінейку і асартымент прадукцыі. Яшчэ нам цікавы рынак Алжыра, паколькі сёння гэта нумар адзін па імпарце сухіх малочных прадуктаў, а мы ў апошнія гады актыўна займаемся сертыфікацыяй прадукцыі для паставак туды малака", - паведаміў намеснік кіраўніка ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі