Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2019, 10:22

Беларусь плануе падпісаць крэдытныя пагадненні з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам на 260 млн еўра

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе ў 2019 годзе падпісаць крэдытныя пагадненні з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам на 260 млн еўра па новых інфраструктурных праектах у галіне энергаэфектыўнасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ў транспартнай сферы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой у час удзелу ў штогадовых вясенніх пасяджэннях саветаў кіраўнікоў МВФ і Групы Сусветнага банка ў Вашынгтоне сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазілам Худакам. Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва з банкам і нарошчванне аб'ёмаў інвестыцый ЕІБ у эканоміку Беларусі.

Абмяркоўваўся і ход падрыхтоўкі новых інфраструктурных праектаў у галіне энергаэфектыўнасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама транспартнай сферы. Плануецца, што ў бягучым годзе будуць падпісаны крэдытныя пагадненні па названых праектах на суму каля 260 млн. еўра.

Міністр назваў перспектыўным прадаўжэнне супрацоўніцтва ЕІБ з беларускімі банкамі па крэдытаванні малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У 2018 годзе ААТ "ААБ Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк" з боку ЕІБ было выдзелена на гэтыя мэты 75 млн еўра. Вазіл Худак са свайго боку выказаў гатоўнасць разглядаць новыя праектныя прапановы Беларусі.

Дзмітрый Крутой запрасіў віцэ-прэзідэнта ЕІБ наведаць у бліжэйшы час Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі