Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2018, 16:01

Беларусь плануе па выніках года экспартаваць сельгаспрадукцыі больш як на $5 млрд

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае па выніках 2018 года перасягнуць мінулагодні ўзровень экспарту сельгаспрадукцыі, які склаў каля $5 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння ў час круглага стала па пытаннях забеспячэння харчовай бяспекі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выручка ад экспарту сельгаспрадукцыі па выніках дзевяці месяцаў склала ўжо каля $3,8 млрд (103,5 працэнта да ўзроўню мінулага года). У тым ліку ад экспарту малочнай прадукцыі атрымана каля $1,5 млрд, мясной - прыкладна $800 млн. "Плануем, што ўзровень 2017 года мы перасягнём", - сказаў Ігар Брыло.

У мінулым годзе прадукцыя пастаўлялася ў 81 краіну. Сёння Беларусь экспартуе прадукцыю сельскай гаспадаркі ў 92 краіны. Ігар Брыло адзначыў, што Мінсельгасхарч працуе над паступовым скарачэннем долі расійскага рынку. "Калі па выніках мінулага года доля Расіі ў экспарце нашых прадуктаў займала 86 працэнтаў, то за 9 месяцаў бягучага года гэты паказчык скараціўся да 79 працэнтаў", - удакладніў намеснік міністра.

Ён падкрэсліў важнасць выхаду на новыя рынкі, дадаўшы, што ў гэтым плане праведзена вялікая работа: выраслі аб'ёмы паставак у краіны СНД - на 11,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2017 года, далёкага замежжа - на 8,5 працэнта. Як чакаецца, штогод будзе дыверсіфікавацца каля 7-8 працэнтаў экспартных паставак прадуктаў харчавання.

Каб замацавацца на новых рынках, патрэбны час: каб прадукцыю сталі пазнаваць, неабходна мінімум 2-3 гады, аднак патэнцыял у рэспублікі ёсць, лічыць намеснік міністра. Прыклад таго - КНР, экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі ў гэту краіну ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас ужо ў 4,1 раза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі