ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 18 лютага 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 кастрычніка 2019, 11:47

Беларусь плануе на наступным тыдні абмеркаваць магчымасць новай праграмы з МВФ

Фота з архіва
Фота з архіва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе на наступным тыдні абмеркаваць з Міжнародным валютным фондам магчымасць новай праграмы, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"База для перагавораў ёсць. Таму мы плануем у час штогадовага пасяджэння саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка абмеркаваць вынікі рэалізацыі мер урада па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі і магчымасці для пачатку праграмы з МВФ менавіта ў мэтах падтрымкі структурных змяненняў", - сказаў Максім Ермаловіч.

Мінфін лічыць, што дарожная карта павышэння эфектыўнасці эканомікі Беларусі, якая рыхтуецца ўрадам і Сусветным банкам, можа быць падтрымана рэсурсамі з боку МВФ. Паводле слоў Максіма Ермаловіча, такая падтрымка можа быць як у рамках новай праграмы, так і асобна ад яе. "З пункту гледжання напаўнення дарожнай карты, гэта дакумент рэальны для выканання", - дадаў ён.

Пры гэтым Максім Ермаловіч не ўдакладніў канкрэтны памер магчымага крэдытавання рэформ у Беларусі з боку МВФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі