Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь плануе да канца года прыцягнуць ад Банка развіцця Кітая крэдыт на 3,5 млрд юаняў

Эканоміка 20.06.2019 | 10:30
Максім Ермаловіч. Фота з архіва
Максім Ермаловіч. Фота з архіва

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе да канца 2019 года прыцягнуць ад Банка развіцця Кітая крэдыт на 3,5 млрд юаняў, паведаміў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ідзе работа па прыцягненні крэдыту Банка развіцця Кітая, падпісаны мемарандум аб прыцягненні крэдыту на 3,5 млрд юаняў. Цяпер ідзе адпрацоўка ўмоў яго прыцягнення", - сказаў Максім Ермаловіч.

Па выніках перагавораў плануецца выйсці на падпісанне крэдытнага пагаднення. "Плануем да канца бягучага года прыцягнуць 3,5 млрд юаняў, што ў эквіваленце складае больш за $500 млн", - дадаў міністр.

Як раней паведамляў БЕЛТА Максім Ермаловіч, Мінфін плануе замясціць частку расійскіх крыніц на кітайскім рынку. Тады гаварылася аб папярэдняй дамоўленасці з Банкам развіцця Кітая на прыцягненне 3,5 млрд юаняў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).