Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2022, 12:41

Беларусь пяройдзе да рэферэнтнага цэнаўтварэння на лякарствы

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пяройдзе да рэферэнтнага цэнаўтварэння на лякарствы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў на палях міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю антыманапольнага рэгулявання ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Свабодная канкурэнцыя і выкананне антыманапольных прынцыпаў работы важныя для любой дзяржавы. Але ў складаныя часы даводзіцца прымяняць больш строгія меры цэнавага рэгулявання. Яны могуць быць рознымі. У нашай краіне мы іх актыўна выкарыстоўваем, але зыходзім з таго, што гэта часовыя меры. Лепш эканамічнымі спосабамі сітуацыю выправіць, чым пастаянна дзеючымі цэнавымі механізмамі, таму што цэнавае рэгуляванне можа ўдарыць па эканоміцы вытворца або імпарцёра. Таму падыходы павінны быць узважанымі", - сказаў Аляксей Багданаў.

У Беларусі дзейнічае цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары. "Рэгулюем цэны на самыя неабходныя прадукты і лякарствы першай неабходнасці. Да канца бягучага года пяройдзем на новы прынцып рэгулявання па лекавых прэпаратах - будзе выкарыстоўвацца метад рэферэнтнага цэнаўтварэння. Гэты прынцып працуе ў Расіі. Будзем падыходзіць вельмі ўзважана, паколькі ў першую чаргу важна наяўнасць тавараў на паліцах, прысутнасць неабходных лякарстваў у нашым абароце", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі