Сцяг Панядзелак, 16 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 лютага 2025, 13:20

Беларусь павысіла тарыфы на транспарціроўку нафты

Фота з архіва
Фота з архіва
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 15 студзеня 2025 года нумар 1 "Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах" на 11 працэнтаў праіндэксаваны тарыфы па транзітнай транспарціроўцы нафты праз тэрыторыю Беларусі і для ўнутранага спажывання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Акрамя таго, устаноўлены тарыфы на транспарціроўку нафты па двух новых аб'яднаных унутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках.

"Гэта рашэнне не датычыцца цэн на паліва, якое рэалізуецца насельніцтву", - падкрэслілі ў МАРГ.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі