Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 ліпеня 2020, 09:33

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 чэрвеня 2020 года нумар 378, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $37,8 за 1 т (раней - $8,3).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $4,5 да $20,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $2,4 да $11,3 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны таксама павышаліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі