Сцяг Серада, 10 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 красавіка 2025, 16:06

Беларусь паставіць на Сахалін для сортавыпрабаванняў 15 сартоў бульбы

Фота з архіва
Фота з архіва
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Сахалін, дзе пасяўная кампанія пачнецца ў сярэдзіне мая, Беларусь паставіць 15 сартоў бульбы для сортавыпрабаванняў. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава з намеснікам старшыні ўрада Сахалінскай вобласці Антонам Зайцавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сельскагаспадарчага ведамства.

Бакі абмеркавалі напрамкі ўзаемадзеяння, уключаючы выкананне пратакола даручэнняў па выніках візіту губернатара расійскага рэгіёна Валерыя Лімарэнкі ў Беларусь у кастрычніку 2024 года. Юрый Горлаў падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння, што даказваюць лічбы. Так, за студзень-люты 2025 года тавараабарот паміж нашай краінай і расійскім рэгіёнам вырас больш як у два разы, экспарт беларускай прадукцыі павялічыўся ў 2,2 раза. Асноўная задача - у далейшым нарошчванні ўзаемных паставак.

У рамках плана мерапрыемстваў на 2024-2026 гады Беларусь і Сахалінская вобласць разглядаюць перспектывы супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, культуры, спорце і турызме. Асаблівая ўвага была ўдзелена пастаўцы на Сахалін 15 сартоў бульбы для сортавыпрабаванняў, там пасяўная кампанія пачнецца ў сярэдзіне мая.

Як удакладнілі ў Мінсельгасхарчы, Беларусь гатова пастаўляць у рэгіён тэхніку, насенную бульбу, малочныя прадукты, уключаючы дзіцячае харчаванне, і дзяліцца вопытам у сферы абыходжання з адходамі. Расійскі бок, у сваю чаргу, можа экспартаваць рыбную прадукцыю. Беларускі бок зацікаўлены ў прамых кантрактах з аптовымі пастаўшчыкамі.

Партнёры прадоўжаць шукаць кропкі росту для супрацоўніцтва на пляцоўцы Беларускага аграпрамысловага тыдня, які пройдзе ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры з 3 па 7 чэрвеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі