Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 верасня 2020, 15:48

Беларусь пашырыла сферу дзеяння глабальнага пагаднення ў галіне акрэдытацыі

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пашырыла сферу дзеяння глабальнага пагаднення аб узаемным прызнанні вынікаў ацэнкі адпаведнасці з Міжнародным форумам па акрэдытацыі (IAF MLA), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Цяпер пагадненне распаўсюджваецца і на вынікі акрэдытацыі органаў па сертыфікацыі сістэм менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці (ISO 45001:2018) і сертыфікацыі гэтых сістэм менеджменту, праведзеных у Беларусі. "Такое пашырэнне прадастаўляе магчымасць наносіць камбінаваныя знакі/тэкставыя спасылкі акрэдытаванымі органамі па сертыфікацыі сістэм менеджменту на сертыфікаты. Беларусі гэта дае магчымасць на аднолькавых умовах прэтэндаваць на іх прызнанне пры ажыццяўленні міжнароднага гандлю. Як вынік, айчынныя прадпрыемствы і арганізацыі змогуць знізіць затраты пры экспарце прадукцыі і паслуг, павысіўшы іх канкурэнтаздольнасць", - адзначылі ў прэс-службе.

"Да магчымасці прызнання сертыфікатаў на сістэмы менеджменту якасці, бяспекі харчовых прадуктаў, экалагічнага і энергетычнага менеджменту, інфармацыйнай бяспекі, вытворчасці медыцынскіх вырабаў па адпаведных міжнародных стандартах цяпер дабаўлены і сістэмы менеджменту па ISO 45001:2018, - растлумачыла дырэктар Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі Таццяна Нікалаева. - Гэты міжнародны стандарт быў прыняты параўнальна нядаўна, і цяпер у свеце арганізацыі актыўна ўкараняюць яго, каб прадэманстраваць партнёрам і спажыўцам адпаведнасць новым сістэмным патрабаванням у галіне аховы працы, павялічыць свае канкурэнтныя перавагі і павысіць давер".

У Беларусі ідэнтычны міжнароднаму дзяржаўны стандарт СТБ ISO 45001-2020 дзейнічае з 1 мая. Ужо больш за 60 айчынных прадпрыемстваў сертыфікавалі сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці на адпаведнасць па гэтым стандарце. Пераходны перыяд на новыя патрабаванні ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, завяршаецца 30 верасня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі