Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лютага 2020, 17:08

Беларусь падпісала пратакол з РФ аб кампенсацыі за брудную нафту з разліку $15 за бараль

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падпісала пратакол з РФ аб кампенсацыі за брудную нафту і разлічвае на кампенсацыю з разліку $15 за бараль, заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядзецца актыўная работа, падпісаны ўжо пратакол, што расійскі бок гатовы кампенсаваць, - сказаў Уладзімір Сізоў. - Ідзе работа, накіраваная на ўстанаўленне і пацвярджэнне тых кампенсацыйных выплат, якія ў выніку павінны будуць быць выплачаны ў адрас Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода".

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" адзначыў, што размова ідзе аб суме "па аналогіі з іншымі бакамі, якія былі ўцягнуты ў гісторыю з бруднай нафтай", - гэта контрагенты ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі. "З адкрытых крыніц стала вядома, што яны атрымалі кампенсацыю ў памеры $15 на бараль пастаўленай нафты з павышанай колькасцю хлорарганікі", - дадаў ён.

"Белнафтахім" 19 красавіка 2019 года заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце ў дзясяткі разоў перасягала гранічныя значэнні па стандарце. У выніку шэраг краін перастаў прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі