Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лістапада 2018, 16:48

Беларусь па аб'ёме тавараабароту захоўвае чацвёртае месца сярод усіх гандлёвых партнёраў Расіі

8 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь па аб'ёме тавараабароту захоўвае чацвёртае месца сярод усіх гандлёвых партнёраў Расіі і першае - сярод краін СНД. Аб гэтым сведчаць даныя аб расійскім знешнім гандлі за 9 месяцаў 2018 года, прадстаўленыя карэспандэнту БЕЛТА ў Федэральнай мытнай службе (ФМС) Расіі.

Паводле звестак мытнай статыстыкі, беларуска-расійскі тавараабарот у студзені-верасні (разам з разлікамі ФМС на няўлічаныя аб'ёмы ўзаемнага гандлю) склаў $26 млрд 403,8 млн. У параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам ён павялічыўся на 13,9 працэнта.

Беларусь па аб'ёме гандлю з Расіяй абышлі толькі Кітай (тавараабарот за 9 месяцаў склаў $78,7 млрд, рост на 27,8 працэнта), Германія ($44,1 млрд, 24,7 працэнта) і Нідэрланды ($33,7 млрд, 15,5 працэнта). Далей пасля Беларусі ідуць Італія, Турцыя, ЗША, Рэспубліка Карэя, Японія, Польшча, Казахстан і Францыя.

Па выніках 2017 года Беларусь таксама была чацвёртым гандлёвым партнёрам Расіі сярод усіх краін свету і першым - сярод дзяржаў СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі