
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне экспарту шкла і вырабаў з яго. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 мая 2023 года нумар 322, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам устаноўлена, што па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва, можна вывозіць шкло і вырабы з яго ў дзяржавы, якія не з'яўляюцца членамі Еўразійскага эканамічнага саюза, пры змяшчэнні тавару пад мытную працэдуру экспарту.
Юрыдычная асоба і ІП, зацікаўленыя ў атрыманні ліцэнзіі, павінны прадаставіць у Мінбудархітэктуры заяву, дакумент, што засведчвае права на прадстаўленне інтарэсаў зацікаўленай асобы, сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці, выдадзены Беларускай гандлёва-прамысловай палатай або яе ўнітарнымі прадпрыемствамі, а таксама копію знешнегандлёвага кантракта.
Узгадненне выдачы ліцэнзіі на экспарт тавараў ажыццяўляецца Мінбудархітэктуры бясплатна. На працягу пяці рабочых дзён ведамства разглядае дакументы, якія паступілі ад зацікаўленай асобы, і прымае рашэнне аб узгадненні выдачы ліцэнзіі або аб адмове.
Ліцэнзаванне ўводзіцца на паўгода.-0-