Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2019, 13:38

Беларусь на пасяджэнні Савета ЕЭК прадоўжыць абмеркаванне агульнага рынку газу і размеркавання пошлін у ЕАЭС

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі пройдзе ў Маскве 18 студзеня. Беларусь на ім будзе прадстаўляць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Да абмеркавання запланавана звыш 20 пытанняў са сфер знешнегандлёвай і прамысловай палітыкі, макраэканамічнай палітыкі, лічбавай эканомікі, мытнага, тэхнічнага і антыманапольнага рэгулявання.

"Беларускі бок прадоўжыць развіццё сваіх ініцыятыў, якія датычацца ўмоў фарміравання агульнага рынку газу, змянення нарматываў размеркавання ўвазных мытных пошлін паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС", - адзначылі ў прэс-службе.

У цэнтры ўвагі будзе падрыхтоўка да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, запланаванага на 1 лютага 2019 года ў Алматы, неабходна ўзгадніць яго парадак дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі