Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 снежня 2020, 11:30

Беларусь мае намер павялічыць пастаўкі сухога малака ў Венесуэлу

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер павялічыць пастаўкі сухога малака ў Венесуэлу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Венесуэле.

Гэта тэма разглядалася на сустрэчы 3 снежня Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з генеральным дырэктарам Branza 1800, С.А. Ніса Леві. "Гэта кампанія, якая ўжо ажыццяўляла пастаўкі беларускага сухога малака ў Венесуэлу", - звярнулі ўвагу ў беларускай дыпмісіі ў Каракасе.

У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва, у прыватнасці шляхам нарошчвання аб'ёмаў паставак сухога малака ў Венесуэлу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі