
2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер пабудаваць свой тэрмінал або порт у Мурманскай вобласці. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка перад падагульняючай калегіяй ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нядаўна з Мурманскай вобласці вярнулася дэлегацыя міністэрства сумесна з іншымі зацікаўленымі. Мы вывучаем там пляцоўкі. На гэты момант Рэспубліцы Беларусь прапанавана тры пляцоўкі для будаўніцтва тэрмінала, але мы таксама разглядаем пытанне будаўніцтва непасрэдна беларускага порта", - сказаў Аляксей Аўраменка.
Паводле яго слоў, цяпер ідзе вывучэнне пытанняў - дзе лепшая тэрыторыя з пункту гледжання інфраструктуры, якія грузы Беларусь зможа там перавальваць. "Далей будзе выпрацоўваць стратэгічнае рашэнне па размяшчэнні і будаўніцтве порта ў Мурманскай вобласці", - адзначыў міністр.
Кіраўнік Мінтранса дадаў, што рашэнне аб мэтазгоднасці будаўніцтва порта ў Мурманскай вобласці будзе прынята ў гэтым годзе.
Таксама Аляксей Аўраменка расказаў, што ў мінулым годзе экспартныя грузы з Беларусі праходзілі перавалку ў 20 расійскіх партах. "Для нас стратэгічная задача - мець свой порт, свае тэрміналы, праз якія мы маглі б перавальваць беларускія экспартныя грузы", - падкрэсліў ён.-0-