Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2025, 19:19

Беларусь мае намер нарасціць экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай

Фота з архіва
Фота з архіва
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер нарасціць экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы з дакладам на пасяджэнні Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Кіраўнік эканамічнага ведамства расказаў аб умацаванні двухбаковага ўзаемадзеяння, рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей, а таксама акрэсліў перспектыўныя напрамкі далейшых сумесных дзеянняў.

"Ва ўзаемным гандлі маем намер нарасціць экспарт беларускіх прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі на рынак Кітая. З улікам гэтых планаў вядзецца інтэнсіўная работа па ўмацаванні супрацоўніцтва ў галіне перавозак па чыгунцы і актывізацыі прамых авіязносін. У частцы інвестыцый безумоўныя прыярытэты - тэхналагічнае супрацоўніцтва і прамкааперацыя. Урадам Беларусі намечана каля 70 патэнцыяльных сумесных праектаў, якія дапоўняць ужо дзеючы пул бізнес-ідэй. Акрамя таго, чакаем значных эканамічных эфектаў ад уступлення ў сілу нашага пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, а таксама ад рэалізацыі стратэгіі развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" да 2030 года", - адзначыў Юрый Чабатар.

Яшчэ адзін стратэгічны напрамак - узмацненне міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. "Сёння кожная вобласць і сталіца краіны мае каля трох рэгіёнаў-пабрацімаў у КНР, сфарміравана шырокая дагаворна-прававая база, падпісана 11 дэталізаваных планаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, яшчэ тры ў працэсе ўзгаднення. У планах на бягучы і будучы год - правесці серыю выставак рэгіёнаў-пабрацімаў у Беларусі на пляцоўцы "Вялікага каменя". Гэтыя мерапрыемствы, на нашу думку, дадуць магчымасць умацаваць дзеючыя камерцыйныя сувязі і наладзіць новыя дзелавыя кантакты", - дадаў міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі