Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 снежня 2018, 09:40

Беларусь і В'етнам маюць намер павысіць эфектыўнасць эканамічнага супрацоўніцтва

5 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас у час візіту ў В'етнам абмяркоўвае пытанні павышэння эфектыўнасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Андрэй Дапкюнас сустрэўся з намеснікам кіраўніка міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Туан Фонгам. Яны адзначылі гатоўнасць да выпрацоўкі пакета мер па павышэнні эфектыўнасці і стымуляванні эканамічнага ўзаемадзеяння, у прыватнасці, у плане значнага нарошчвання ў адпаведнасці з устаноўкамі кіраўнікоў дзвюх дзяржаў аб'ёму гандлю, а таксама пашырэння супрацоўніцтва ў сферы навукі, адукацыі і турызму. Па выніках перагавораў бакі дамовіліся максімальна эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял гуманітарных кантактаў, перш за ўсё па лініі в'етнамцаў - выпускнікоў беларускіх ВНУ.

Нгуен Туан Фонг падкрэсліў, што в'етнамскі народ з удзячнасцю ставіцца да беларусаў, якія ў цяжкія часы аказвалі выключную братэрскую дапамогу і падтрымку. Гэта трывалая аснова для далейшага паглыблення супрацоўніцтва паміж краінамі.

Шырокі спектр пытанняў беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва разгледжаны на перагаворах Андрэя Дапкюнаса з намеснікам міністра замежных спраў В'етнама Буй Тхань Шонам. Яны адзначылі важнасць выбудоўвання ўстойлівай з пункту гледжання нарошчвання аб'ёмаў і збалансаванай у плане ўліку ўзаемных інтарэсаў сістэмы гандлёвых адносін. Субяседнікі ўмовіліся прадоўжыць дыялог у ходзе запланаваных на 2019 год кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у Мінску.

З намеснікам старшыні Народнага камітэта Ханоя Нгуен Тхе Хунгам абмеркаваны пытанні паставак беларускіх аўтобусаў для гарадской транспартнай сістэмы, перспектыў падключэння беларускіх таваравытворцаў да праектаў інфраструктурнага развіцця в'етнамскай сталіцы, паглыблення супрацоўніцтва па лініі муніцыпалітэтаў сталіц Беларусі і В'етнама. Дасягнута дамоўленасць паскорыць узгадненне плана супрацоўніцтва паміж Мінскам і Ханоем, падпісанне якога прадугледжваецца ў ходзе плануемага ў маі-чэрвені 2019 года візіту ў Беларусь кіраўніцтва Народнага камітэта Ханоя.

Тэма паставак грузавой тэхнікі МАЗ, стварэння ў В'етнаме СП "МАЗ-Азія" і беларуска-в'етнамскага сумеснага прадпрыемства па вытворчасці малочнай прадукцыі разгледжана ў ходзе размовы намесніка міністра замежных спраў з дырэктарам кампаніі Au Viet Industry Нгуен Куанг Хунгам.

Перспектывы пашырэння паставак у В'етнам беларускіх лекавых сродкаў і медыцынскіх прэпаратаў абмеркаваны на перагаворах з дырэктарам фармацэўтычнай кампаніі Vimepharco Фам Тхі Ньы Хоа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі