ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2020, 17:42

Беларусь і В'етнам маюць намер павялічыць аб'ёмы зборкі грузавых аўтамабіляў на СП "МАЗ Азія"

Фота з архіва
Фота з архіва

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам маюць намер павялічыць аб'ём зборкі грузавых аўтамабіляў на СП "МАЗ Азія", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

У міністэрстве прамысловасці і гандлю Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам 3 снежня прайшла цырымонія падпісання беларуска-в'етнамскага міжурадавага пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у двухбаковы дакумент аб падтрымцы вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі В'етнама ад 2016 года. З беларускага боку пратакол падпісаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Уладзімір Гошын, з в'етнамскага - міністр прамысловасці і гандлю Чан Туан Ань.

У час мерапрыемства бакі падкрэслілі, што прыняцце пагаднення адпавядае духу дружалюбных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам і пацвярджае імкненне дзвюх краін да развіцця супрацоўніцтва.

Пратакол дасць магчымасць істотна спрасціць работу сумеснага беларуска-в'етнамскага прадпрыемства па зборцы грузавых аўтамабіляў ТАА "МАЗ Азія" і павялічыць аб'ём вытворчасці прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі