Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2021, 14:16

Беларусь і В'етнам абмеркавалі правядзенне пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Гошын сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў В'етнама То Ань Зунгам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў В'етнаме.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-в'етнамскіх адносін, уключаючы супрацоўніцтва дзвюх краін у міжнародных арганізацыях. Субяседнікі адзначылі ўзаемнае імкненне да ўмацавання ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і В'етнама.

Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме абмену візітамі, а таксама арганізацыі двухбаковых палітычных кансультацый і пасяджэння беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі