ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2020, 19:56

Беларусь і Венесуэла абмеркавалі першачарговыя крокі па актывізацыі ўзаемадзеяння

Фота МЗС
Фота МЗС

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венесуэла абмеркавалі першачарговыя крокі па актывізацыі ўзаемадзеяння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Па ініцыятыве венесуэльскага боку 19 лістапада адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання, сустаршынёй венесуэльскай часткі сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Рыкарда Менендэсам", - расказалі ў прэс-службе.

На перагаворах прысутнічаў таксама намеснік міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іван Хіль. "Бакі дэталёва разгледзелі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, намецілі першачарговыя крокі па актывізацыі беларуска-венесуэльскага ўзаемадзеяння", - адзначылі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі