Сцяг Аўторак, 21 ліпеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 ліпеня 2026, 13:56

Беларусь і Узбекістан запусцілі новыя сумесныя праекты

8 ліпеня, Смалявіцкі раён /БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан далі старт новым сумесным праектам. Урачыстая цырымонія адбылася на базе СЗАТ "Сервалюкс" - аднаго з буйнейшых аграпрамысловых холдынгаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у цырымоніі прынялі сустаршыні сумеснай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка і намеснік прэм'ер-міністра Узбекістана Жамшыд Хаджаеў. Па відэасувязі да мерапрыемства падключыліся прадстаўнікі рэгіёнаў дзвюх краін.
Ва Узбекістане дадзены запуск першай чаргі птушкагадоўчага кластара групы кампаній "Сервалюкс" у Ташкенцкай вобласці, рабоце комплексу па фарбавані і сушцы трыкатажнага палатна ў Андыжанскай вобласці, а таксама комплексу па захоўванні і шокавай замарозцы плодаагародніннай прадукцыі і цэха па перапрацоўцы фруктаў ў Ферганскай вобласці.

У Беларусі адкрыліся Гандлёвы дом Узбекістана ў Мінску, рэстаран узбекскай нацыянальнай кухні "Ташкент" і гандлёвы дом узбекскай кампаніі "Арт Софт".

Цырымонія адбылася ў рамках ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.-0-
Фота Таццяны Матусевіч
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі