Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2021, 15:17

Беларусь і Узбекістан бачаць перспектывы паглыблення кааперацыйных сувязей у індустрыі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан бачаць перспектывы паглыблення вытворчых кааперацыйных сувязей у машына- і станкабудаванні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Сёння ў рамках рабочага візіту ва Узбекістан намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч сустрэўся з намеснікам міністра эканамічнага развіцця і скарачэння беднасці Узбекістана Бабурам Абдыназаравым.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектывы паглыблення вытворчых кааперацыйных сувязей паміж краінамі, у тым ліку ў сферы машына- і станкабудавання. Бакі адзначылі істотны патэнцыял для стварэння сумесных вытворчасцей ва Узбекістане па выпуску запчастак і камплектуючых.

Намеснікі кіраўнікоў эканамічных ведамстваў дамовіліся прадоўжыць прапрацоўку гэтага пытання ў рамках сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі