Сцяг Аўторак, 11 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 ліпеня 2021, 13:00

Беларусь і Узбекістан абмеркавалі перспектыву стварэння новых сумесных вытворчасцей

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч і намеснік прэм'ер-міністра па пытаннях інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей - міністр інвестыцый і знешняга гандлю Узбекістана Сардор Умурзакаў у час сустрэчы ў Ташкенце абмеркавалі развіццё эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

"У час сустрэчы абмеркаваны аспекты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенага ў сакавіку ў Ташкенце восьмага пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, а таксама перспектыўныя напрамкі ў частцы стварэння сумесных вытворчасцей і пытанні іх фінансавання", - расказалі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі