Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 верасня 2019, 10:38

Беларусь і Украіна на пасяджэнні групы высокага ўзроўню абмеркавалі ўзаемны гандаль і абарону рынку

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Украіна абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку прымяненне мер абароны ўнутранага рынку і далучэнне Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі па выніках чарговага пасяджэння беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях узаемнага гандлю, якое прайшло 12 верасня ў Мінску.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, украінскую - намеснік міністра развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі - гандлёвы прадстаўнік Украіны Тарас Качка.

"Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку прымяненне мер абароны ўнутранага рынку і далучэнне Беларусі да СГА", - паведамілі ў прэс-службе.

Рэгулярныя пасяджэнні беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню праводзяцца з 2015 года. Як адзначылі ў МЗС, гэтыя пасяджэнні з'яўляюцца эфектыўным інструментам прадметнага аналізу працэсу развіцця двухбаковага гандлю і ўзгаднення дзеянняў бакоў па ўстараненні гандлёвых бар'ераў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі