Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Турцыя абмяркоўваюць стварэнне грузавых зносін па Дняпры

Эканоміка 09.08.2018 | 14:03
Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя абмяркоўваюць стварэнне грузавых зносін па рацэ Днепр, у тым ліку будаўніцтва рачнога порта ў пасёлку Ніжнія Жары Гомельскай вобласці. Гэтаму пытанню прысвечаны візіт у Беларусь 8-9 жніўня турэцкай дэлегацыі на ўзроўні экспертаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.

"Гэты порт у перспектыве можа стаць буйным транзітным вузлом, які злучае ўсходнюю і заходнюю часткі новага Шаўковага шляху з Кітая ў Еўропу, - заявілі ў пасольстве. - Рэалізацыя гэтага праекта можа стварыць для Беларусі новыя магчымасці па арганізацыі экспартна-імпартных паставак тавараў, палепшыць лагістыку беларускіх грузаў, забяспечыць дадатковыя валютныя паступленні ў бюджэт, стварыць новыя рабочыя месцы і ў цэлым садзейнічаць росту канкурэнтаздольнасці прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў".

На цяперашнім этапе праектам зацікавіліся тры турэцкія кампаніі, прадстаўнікі якіх на ўзроўні вядучых профільных супрацоўнікаў уваходзяць у склад турэцкай дэлегацыі.

Праграма візіту турэцкай дэлегацыі ўключае сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі і Гомельскага аблвыканкама, а таксама наведванне месца будучага будаўніцтва порта ў Ніжніх Жарах для ўдакладнення некаторых тэхнічных дэталей праекта.

Як паведамлялася БЕЛТА, раней тэма грузавых зносін па Дняпры неаднаразова абмяркоўвалася на розных узроўнях як у ходзе беларуска-турэцкіх, так і беларуска-ўкраінскіх кантактаў. Восенню 2017 года кіраўнікі Гомельскай і Херсонскай абласцей, а таксама ТАА СП "НІБУЛОН" (г. Нікалаеў) падпісалі трохбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве і партнёрстве з мэтай рэалізацыі праекта па аднаўленні суднаходства па Дняпры. Ідэя праекта заключаецца ў тым, каб загружаць на тэрыторыі Беларусі судны змешанага класа, якія змогуць дастаўляць грузы цераз Чорнае мора ў краіны Еўропы, Азіі і Афрыкі. Такому судну не спатрэбяцца дадатковыя перавалкі ў марскіх партах, што істотна зніжае кошт дастаўкі. У яго рамках плануецца будаўніцтва порта "рака-мора" на глыбакаводным участку Дняпра ў раёне вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёна, які знаходзіцца практычна на граніцы з Украінай, а таксама будзе праведзена паглыбленне фарватару ракі на ўчастку паміж портам і Кіеўскім вадасховішчам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.