Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2019, 20:00

Беларусь і Туркменістан абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў сферы IT і інтэрнэт-гандлю

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій і інтэрнэт-гандлю абмеркаваны на сустрэчы пасла Беларусі ў Туркменістане Вячаслава Бяскостага з намеснікам старшыні Кабінета міністраў Туркменістана Байрамгелдзі Авезавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы абмеркавалі магчымасці пашырэння гандлю паміж Беларуссю і Туркменістанам, а таксама супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне інфармацыйных тэхналогій, сувязі і інтэрнэт-гандлю.

Асобную ўвагу бакі ўдзялілі стварэнню сумесных вытворчасцей, накіраваных на выпуск навукаёмістай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі